buy art online

пятница, 20 декабря 2013 г.

Выставка «Из 20 в 21 век. Ретроспектива»

Выставка живописи и графики «Из 20 в 21 век. Ретроспектива»
Проходила в картинной галерее Г. Х. Ващенко. Октябрь-ноябрь 2010 г., г.Гомель.Беларусь.

Фоторепортаж: Открытие выставки 27.10.2010г.






















Жыццёвы жарт, жартоўнае жыццё…

Апошнія гады мастак Яўген Семянюк жыве ў Кіеве, хаця родам з Гомеля і подпісы пад карцінамі, якія ён прывёз у галярэю Гаўрыіла Вашчанака ў горад над Сожам – на беларускай мове. Гаворыць, што для яго радзіма і Украіна, дзе ён жыве зараз, і Беларусь, дзе нарадзіўся і правёў большую частку свайго жыцця:
- Сэрдца ў адной краіне, а душа – у другой. У мяне там шмат сваякоў і я заўсёды туды ездзіў. Цяпер я зноў адчуваю сябе чалавекам, які можа свабодна перамяшчацца паміж гэтымі дзвюма краінамі і гэта вельмі добра на самой справе. Мы так хацелі свабоды, так рваліся да яе – быў час… І дзе свабода ў творчасці? Свабода была больш за ўсё тады, калі было больш за ўсё забаронаў… Вось у чым праблема – калі адчыняюцца дзверы – ніхто туды не ідзе. Гэтае пытанне я заўсёды сабе задаю і спрабую шукаць адказ на яго.

Яго першая персанальная выстава адбылася роўна 15 год таму. За час, які прайшоў, разам з ім мяняўся і аўтар, па асноўнай адукацыі - архітэктар. Яго выставы праходзілі ў Маскве і Мінску, яго творы ёсць у калекцыях музейных і аматараў жывапісу са ўсяго свету. Але ж іранічны погляд на жыццё, які спадарожнічае Яўгену Семенюку, застаецца не толькі ў словах, але і на палотнах ужо шмат гадоў:
- Савік Шусцер аднойчы сказаў: самыя кароткія спадніцы, якія ён бачыў у свеце – на Хрышчаціку. А самыя яскравыя акцыі распродажу мабільных тэлефонаў, якія я бачыў – таксама на Хрышчаціку. Там дораць шарыкі, адбываецца сапраўдны карнавал. Мужчынка з шарыкам, што на адным з маіх палотнаў, зусім страціў галаву ад дзяўчыны, якая фланіруе па Хрышчаціку. Усё падгледжана з жыцця. А вось “Вершнікі апакаліпсіса” – гэта не зусім анекдот. Зразумела, гэта не класічнае прачытанне: вершнік з мячом на чырвоным кані, вершнік з лукам на белым кані, вершнік з вагамі на чорным кані і бледны вершнік з віламі – як у Дзюрэра. Калісці гравюры Дзюрэра садзейнічалі таму, каб людзі задумваліся над жыццём. Сённяшнія адносіны да рэлігіі іншыя - нават фільмы ёсць пра тое, як будзе адбывацца канец свету. Вось адсюль ідэя карціны і яе ўвасабленне.
- А можа, некаторыя менавіта такім дзівосным чынам нарэшце даведаюцца пра тое, хто такія на самой справе вершнікі апакаліпсіса і пацікавяцца першакрыніцай?
- Можа быць. 
- Здаецца, што жаночыя персанажы нібыта спісаны з жонкі Алены?
- Мне такое пытанне часта задаюць. Хутчэй за ўсё таму так адбываецца, што мастак на падсвядомасці прапускае праз сябе любімы жаночы вобраз і на выявах пачынаюць існаваць тыя жанчыны, якія падабаюцца яму. 
Выстава ў Гомельскай галярэі Гаўрыіла Вашчанкі мае назву «З ХХ у ХI стагоддзе. Рэтраспектыва». Менавіта таму ў арт-прастору ўключана больш за 30 твораў розных перыядаў творчасці мастака. Яўген Семянюк спалучае яскравую вобразнасть дэкаратыўна-пластычных кампазіцый з пачуццём колеравай гармоніі: 
- Тут ёсць “Сармацкая серыя”. Справа ў тым, што князі княства літоўскага вялі свій радавод ад сарматаў. Ёсць нават такі тэрмін у беларускім мастацтвазнаўстве: сармацкі партрэт і я спрабую даць свой погляд. 
- У серыі “Аматары шампанскага” маю ўвагу чамусці прыцягнула “Рыба”, выкананая ў жоўтым, ядавіта-кіслотным колеры… 
- Кіслотнае асяроддзе, сапраўды. Я гэтыя карціны разлічваў на больш-меньш маладых гледачоў, якім гэта блізка. Пакаленне “некст”, яны ўсе ў твіттэрах, у смартфонах, ім патрэбна, каб інфармацыя мільгацела і затрымаць іх вельмі цяжка. На мінскай выстаўцы ля карціны стаялі два хлопца, адмыслова пастрыжаныя, у зялёных штанах. Я шкадую, што не сфатаграфаваў іх побач з гэтымі работамі – бо яны вельмі дакладна ўпісваліся ў такое асяроддзе. Яны быццам выходзілі з палотнаў.
- Як уплываюць лічбы ў пашпарце – усёж-такі 50 – на свядомасць?
- Я часам у сваім свеце настолькі жыву, што не ведаю, што адбываеццца звонку. У маім свеце часам адбываецца зусім не тое, што навокал. Ва ўсіх маіх работах зашыфраваны нейкія рэчы, якія чытаюцца, калі ведаць, пра што ідзе размова. Як калісці рабілі галандскія майстры жывапісу. Усе іх нацюрморты, якія мы ўспрымаем як нацюрморты, гэта на самой справе зашыфраваныя пасланні. У іх ёсць сімволіка – лебедзь забіты ці кусок мяса – гэта ўсё штосці адзначае. Я не так, як яны раблю, але ж…
- У Кіеве лягчэй жыць мастацтвам?
- Не, не лягчэй. Там канкурэнцыя вялікая. Нават у параўнанні з Мінскам узровень агульны жывапісу вышэй – таму што прыток з рэгіёнаў у сталіцу вялізны. Хаця да мяне часам падыходзяць, гавораць: мы такога не бачылі. Мне гэта імпаніруе, значыць, я таксама чымсці заўважны. Мастацтва павінна быць жывым, цёплым. Што тычыцца ацэнак - я думаю, гэта адбываецца толькі пасля заканчэння зямнога тэрміну. 


 Ірына Асташкевiч. Газета "Звязда"




VIDEO:  Репортаж ТРК Гомель об открытии выставки


VIDEO:  Экспозиция выставки




Комментариев нет:

Отправить комментарий