buy art online

пятница, 20 декабря 2013 г.

Выставка "Искусство пастели"

Выставка "Искусство пастели" проходила в сентябре 2002 года в выставочном зале  Гомельского Областного краеведческого Музея. Беларусь.



"Модный мотив 70-х". 1997. Тонированный картон, пастель. 110х71см.
'Trendy in 70s'. 1997. Toned cardboard, pastel. 110x71cm.

"Модный мотив 80-х". 1997. Тонированный картон, пастель. 110х71см.
'Trendy in 80th'. 1997. Toned cardboard, pastel. 110x71cm.


"Пейзаж с полями". 1997. Тонированный картон, пастель. 71х110см.
'Landscape with fields'. 1997. Toned cardboard, pastel. 71x110cm.

"Пейзаж с облаками". 1997. Тонированный картон, пастель. 71х110см.
'Landscape with clouds'. 1997. Toned cardboard, pastel. 71x110cm.



"Натюрморт. Цветное стекло". 1997. Тонированный картон, пастель. 71х110см.
'Still life. Colored glass'. 1997. Toned cardboard, pastel. 71x110cm.


"Любовники в синем". 1997. Тонированный картон, пастель. 110х71см.
'Lovers in blue'. 1997. Toned cardboard, pastel. 110x71cm.


"Адриатика". 1997. Тонированный картон, пастель. 110х71см.
'Adriatic coast'. 1997. Toned cardboard, pastel. 110x71cm.


"Деревенская улица". 1997. Тонированный картон, пастель. 110х71см.
'Street in the village'. 1997. Toned cardboard, pastel. 110x71cm.

"Петух". 1997. Тонированный картон, пастель. 110х71см.
'Roster'. 1997. Toned cardboard, pastel. 110x71cm.


"Маляры". 1997. Тонированный картон, пастель. 110х71см.
'House painters'. 1997. Toned cardboard, pastel. 110x71cm.






Выставка «Из 20 в 21 век. Ретроспектива»

Выставка живописи и графики «Из 20 в 21 век. Ретроспектива»
Проходила в картинной галерее Г. Х. Ващенко. Октябрь-ноябрь 2010 г., г.Гомель.Беларусь.

Фоторепортаж: Открытие выставки 27.10.2010г.






















Жыццёвы жарт, жартоўнае жыццё…

Апошнія гады мастак Яўген Семянюк жыве ў Кіеве, хаця родам з Гомеля і подпісы пад карцінамі, якія ён прывёз у галярэю Гаўрыіла Вашчанака ў горад над Сожам – на беларускай мове. Гаворыць, што для яго радзіма і Украіна, дзе ён жыве зараз, і Беларусь, дзе нарадзіўся і правёў большую частку свайго жыцця:
- Сэрдца ў адной краіне, а душа – у другой. У мяне там шмат сваякоў і я заўсёды туды ездзіў. Цяпер я зноў адчуваю сябе чалавекам, які можа свабодна перамяшчацца паміж гэтымі дзвюма краінамі і гэта вельмі добра на самой справе. Мы так хацелі свабоды, так рваліся да яе – быў час… І дзе свабода ў творчасці? Свабода была больш за ўсё тады, калі было больш за ўсё забаронаў… Вось у чым праблема – калі адчыняюцца дзверы – ніхто туды не ідзе. Гэтае пытанне я заўсёды сабе задаю і спрабую шукаць адказ на яго.

Яго першая персанальная выстава адбылася роўна 15 год таму. За час, які прайшоў, разам з ім мяняўся і аўтар, па асноўнай адукацыі - архітэктар. Яго выставы праходзілі ў Маскве і Мінску, яго творы ёсць у калекцыях музейных і аматараў жывапісу са ўсяго свету. Але ж іранічны погляд на жыццё, які спадарожнічае Яўгену Семенюку, застаецца не толькі ў словах, але і на палотнах ужо шмат гадоў:
- Савік Шусцер аднойчы сказаў: самыя кароткія спадніцы, якія ён бачыў у свеце – на Хрышчаціку. А самыя яскравыя акцыі распродажу мабільных тэлефонаў, якія я бачыў – таксама на Хрышчаціку. Там дораць шарыкі, адбываецца сапраўдны карнавал. Мужчынка з шарыкам, што на адным з маіх палотнаў, зусім страціў галаву ад дзяўчыны, якая фланіруе па Хрышчаціку. Усё падгледжана з жыцця. А вось “Вершнікі апакаліпсіса” – гэта не зусім анекдот. Зразумела, гэта не класічнае прачытанне: вершнік з мячом на чырвоным кані, вершнік з лукам на белым кані, вершнік з вагамі на чорным кані і бледны вершнік з віламі – як у Дзюрэра. Калісці гравюры Дзюрэра садзейнічалі таму, каб людзі задумваліся над жыццём. Сённяшнія адносіны да рэлігіі іншыя - нават фільмы ёсць пра тое, як будзе адбывацца канец свету. Вось адсюль ідэя карціны і яе ўвасабленне.
- А можа, некаторыя менавіта такім дзівосным чынам нарэшце даведаюцца пра тое, хто такія на самой справе вершнікі апакаліпсіса і пацікавяцца першакрыніцай?
- Можа быць. 
- Здаецца, што жаночыя персанажы нібыта спісаны з жонкі Алены?
- Мне такое пытанне часта задаюць. Хутчэй за ўсё таму так адбываецца, што мастак на падсвядомасці прапускае праз сябе любімы жаночы вобраз і на выявах пачынаюць існаваць тыя жанчыны, якія падабаюцца яму. 
Выстава ў Гомельскай галярэі Гаўрыіла Вашчанкі мае назву «З ХХ у ХI стагоддзе. Рэтраспектыва». Менавіта таму ў арт-прастору ўключана больш за 30 твораў розных перыядаў творчасці мастака. Яўген Семянюк спалучае яскравую вобразнасть дэкаратыўна-пластычных кампазіцый з пачуццём колеравай гармоніі: 
- Тут ёсць “Сармацкая серыя”. Справа ў тым, што князі княства літоўскага вялі свій радавод ад сарматаў. Ёсць нават такі тэрмін у беларускім мастацтвазнаўстве: сармацкі партрэт і я спрабую даць свой погляд. 
- У серыі “Аматары шампанскага” маю ўвагу чамусці прыцягнула “Рыба”, выкананая ў жоўтым, ядавіта-кіслотным колеры… 
- Кіслотнае асяроддзе, сапраўды. Я гэтыя карціны разлічваў на больш-меньш маладых гледачоў, якім гэта блізка. Пакаленне “некст”, яны ўсе ў твіттэрах, у смартфонах, ім патрэбна, каб інфармацыя мільгацела і затрымаць іх вельмі цяжка. На мінскай выстаўцы ля карціны стаялі два хлопца, адмыслова пастрыжаныя, у зялёных штанах. Я шкадую, што не сфатаграфаваў іх побач з гэтымі работамі – бо яны вельмі дакладна ўпісваліся ў такое асяроддзе. Яны быццам выходзілі з палотнаў.
- Як уплываюць лічбы ў пашпарце – усёж-такі 50 – на свядомасць?
- Я часам у сваім свеце настолькі жыву, што не ведаю, што адбываеццца звонку. У маім свеце часам адбываецца зусім не тое, што навокал. Ва ўсіх маіх работах зашыфраваны нейкія рэчы, якія чытаюцца, калі ведаць, пра што ідзе размова. Як калісці рабілі галандскія майстры жывапісу. Усе іх нацюрморты, якія мы ўспрымаем як нацюрморты, гэта на самой справе зашыфраваныя пасланні. У іх ёсць сімволіка – лебедзь забіты ці кусок мяса – гэта ўсё штосці адзначае. Я не так, як яны раблю, але ж…
- У Кіеве лягчэй жыць мастацтвам?
- Не, не лягчэй. Там канкурэнцыя вялікая. Нават у параўнанні з Мінскам узровень агульны жывапісу вышэй – таму што прыток з рэгіёнаў у сталіцу вялізны. Хаця да мяне часам падыходзяць, гавораць: мы такога не бачылі. Мне гэта імпаніруе, значыць, я таксама чымсці заўважны. Мастацтва павінна быць жывым, цёплым. Што тычыцца ацэнак - я думаю, гэта адбываецца толькі пасля заканчэння зямнога тэрміну. 


 Ірына Асташкевiч. Газета "Звязда"




VIDEO:  Репортаж ТРК Гомель об открытии выставки


VIDEO:  Экспозиция выставки




АМАТАРЫ ШАМПАНУ

"Любители шампанского" 
Выставка проходила в галерее «ЛаСандр-арт», Минск. 2008г.

Открытие выставки "Любители шампанского" в галерее «ЛаСандр-арт», Минск. 2008г.


Экспозиция выставки "Любители шампанского" в галерее «ЛаСандр-арт», Минск. 2008г.


"Аматары шампану 1". 2008. Палатно, акрыл. 110х80см.
'Amateurs of champagne 1'. 2008. Acrylic on canvas. 110x80cm. 

 "Смайлік па e-mail". 2007. Палатно, акрыл. 75х90см.
'The smiley by e-mail'. 2007. Canvas, acrylic. 75x90cm.



"Бакеншчык Базыль". 2007. Палатно, алей, акрыл. 80х110см.
'Light Keeper'. 2007. Oil and acrylic on canvas. 80x110cm.



"Ісус-Літак". 2007. Палатно, акрыл. 110х90см.
'Jesus Pilot Fighter'. 2007. Acrylic on canvas. 110x90cm.


"Вандроўка па горадзе". 2007. Палатно, акрыл. 120х80см.
'Walk in the city'. 2007. Acrylic on canvas. 120x80cm.

"Сьвята будзе!". 2008г. Палатно, акрыл. 120х110см.
'The holiday will be'. 2008. Acrylic on canvas. 120x110cm.

"Касячок". 2008. Палатно, акрыл. 120х80см.
'Spliff'. 2008. Acrylic on canvas. 120x80cm.

"Рыба". 2008. Палатно, акрыл. 120х80cм.
'Fish'. 2008. Acrylic on canvas. 120x80cm.

"Пагуляем у Бэнтлі". 2008. Палатно, акрыл. 85х150см.
'Looks like we in Bentley'. 2008. Acrylic on canvas. 85x150cm.

"Наступная станцыя (шафа-купэ)", 2008. Палатно, акрыл. 95х120см.
'Next Station'. 2008. Acrylic on canvas. 95x120cm.

"Гжэчнае выкраданне". 2008. Палатно, акрыл. 95х130см.
'Courtly Kidnapping'. 2008. Acrylic on canvas. 95x130cm.


"Пляткаркі (Каляжанкі)". 2007. Палатно, акрыл. 110х90см.
'Gossipers'. 2007. Acrylic on canvas. 110x90cm.

"Такое каханне". 2007. Палатно, акрыл. 110х80см.
'Such A Love'. 2007. Acrylic on canvas. 110x80cm.

"Месяц у падарунак". 2008. Палатно, акрыл. 80х115см.
 'Moon as a gift'. 2008. Acrylic on canvas. 80x115cm.


"Вандроўка на ровары". 2008. Палатно, акрыл. 110х80см.
'Bike Ride'. 2008. Acrylic on canvas. 110x80cm.


"Аматары шампану 2". 2007. Палатно, акрыл. 120х90см.
'Amateurs of champagne 2'. 2007. Acrylic on canvas. 120x90cm.


"Апошні кiлiшак тэкілы". 2008. Палатно, акрыл. 90х110см.
'The last shot of tequila'. 2008. Acrylic on canvas. 90x110cm.

"Бой падушкамі (Выдатны адпачынак)". 2007. Палатно, акрыл. 90х120см.
'Pillow Fight'. 2007. Acrylic. Canvas. 90x120cm.

"За півам (Танцы мужчын)". 2007. Палатно. Алей. Акрыл. 110х80см.
'Over a beer (Dances of men)'. 2007. Acrylic. Oil. Canvas. 110x80cm.


Работы не включенные в выставку


"Аксамітны сезон". 2007. Палатно. Алей. 70х95см.
'Indian Summer'. 2007. Oil. Acrylic. Canvas. 70x95cm.

"Аматары ружовага шампану". 2002. Высакаякасная папера. Акрыл. 45х35см.
'Amateurs of Rosé champagne'. 2002. Quality art paper. Acrylic. 45x35cm.

"Дзяўчына ліра". 2002. Высакаякасная папера. Акрыл. 45х35см.
'Girl Lira'. 2002. Quality art paper. Acrylic. 45x35cm.